Фота з фэйсбука Сяргея Глушакова

Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада. На волю ён выйшаў 10 студзеня.

«Пакаяннае відэа» з удзелам Шалковіча, выстаўленае ў тэлеграм-канале МУС, зрабілася надзвычай папулярным: мужчына тлумачыў, што любіць спалучэнне белага з чырвоным, бо любіць памідоры са смятанай, а яго жонка рыжая, і гэта таксама белы з чырвоным.

МУС тады пракаментавала затрыманне Анатоля наступным чынам: «65-гадовы інжынер сталічнага прадпрыемства арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэснай сімволікі. Вырабленыя сцягі мужчына закідваў на дрэвы».

Можа, папулярнасці сярод беларусаў Шалковічу і не даравалі. Яму ўвесь час «дакідвалі» суткі, у выніку ў СІЗА спадар Анатоль правёў 60 дзён.

Беларускі айцішнік штодзень снедае бчб-тварагом і зрабіў з гэтага блог — пагутарылі з ім

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?