У 2020 годзе брытанская дабрачынная арганізацыя PDSA уручыла Магаве залаты медаль «за адданасць абавязку і выратаванне жыцця падчас выяўлення і абясшкоджвання смяротных наземных мін у Камбоджы». Ён стаў першым грызуном, які атрымаў такую высокую ўзнагароду — да гэтага яе ўручалі толькі сабакам.

Магава пайшоў на пенсію ў чэрвені 2021 года. Ён мог абшукаць поле памерам з тэнісны корт усяго за 20 хвілін — каб зрабіць такую ж працу, чалавеку з мінашукальнікам спатрэбілася б да чатырох дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0