14 верасня 2020 года, у адзін з нядзельных маршаў у Наваполацку, Ілля гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Лабацэвічы вырашылі заступіцца за хлопца, і тады іх таксама пачалі збіваць. Баронячы ад удараў маці, Ілля атрымаў сур'ёзны ўдар па галаве дубінкай.
Ілля Лабацэвіч — стрыечны брат анархіста Аляксандра Францкевіча, які цяпер таксама палітзняволены.
Сёння таксама выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну пакарання палітвязень з Гродна Васіль Пілец.