У 2021 годзе кіраўнік суседняй дзяржавы атрымліваў намінальны заробак у памеры 28 тысяч грыўняў у месяц, даплат і прэмій не было. Гэта 1020 даляраў, калі браць па сённяшнім курсе.
За год Уладзімір Зяленскі зарабіў 365 000 грыўняў (13300 даляраў). З гэтай сумы спагнана 65 тысяч грыўняў падаткаў і збораў (2370 даляраў). То-бок «чыстымі» выходзіла па сённяшнім курсе 910 долараў.
Апошні даход Лукашэнкі стаў вядомы напярэдадні выбараў 2020 года. Па выніках 2019 года ён склаў 117 068 рублёў, то-бок па 9756 рублёў заробку ў месяц.
Па курсу за 2019 год гэта склала 4700 даляраў.
Ва ўласнасці ў Лукашэнкі афіцыйна нічога не было.
Колькі атрымоўвае ён сёння, невядома.