Аскар Умараў, фота primeminister.kz

Аскар Умараў, фота primeminister.kz

На Байкануры не будуць рады візіту новага міністра інфармацыі Казахстана Аскара Умарава, якога кіраўнік Рассупрацоўніцтва Яўген Прымакоў раней абвінаваціў у русафобіі, заявіў гендырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін.

«На касмадроме Байканур мы не будзем рады міністру Аскару Умараву. Мы яго там не чакаем», — напісаў Рагозін у Твітары

Прымакоў 12 студзеня ў допісе ў сваім тэлеграм-канале назваў Умарава «русафобскай дрэнню». Ён прывёў цытаты, якія прыпісваюцца Умараву, пра «незразумелы Дзень Перамогі», рускіх-каланізатараў і дрэнны сэрвіс рускага бізнэсу, апублікаваныя на партале «Рускія ў Казахстане» ў жніўні 2012 года.

Аўтар матэрыялу сцвярджаў, што Умараў публікаваў гэтыя выказванні ў Фэйсбуку пад нікам TurkMedia. У той час ён быў віцэ-прэзідэнтам цюркскай акадэміі, а да гэтага працаваў у СМІ. Знайсці арыгінал публікацый у сацсетцы РБК не ўдалося.

Кіраўнік «Рассупрацоўніцтва» дадаў, што арганізацыя не працуе з русафобамі, што «цалкам прадухіляе любое <…> узаемадзеянне са згаданым міністрам і узначаленым ім Міністэрствам інфармацыі ў цяперашняй канфігурацыі».

У адказ на абвінавачванні Прымакова Умараў заявіў аб прыхільнасці брацкім адносінам з суседзямі. «Я не з'яўляюся тым, кім мяне спрабуюць прадставіць. На ўсіх папярэдніх пасадах стараўся весці плённую працу з расійскімі і іншымі партнёрамі», - падкрэсліў міністр, адзначыўшы, што паважае прадстаўленую Расіяй Казахстану падтрымку.

Умараў стаў міністрам інфармацыі 11 студзеня, калі прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў абвясціў склад новага ўрада: стары 5 студзеня быў адпраўлены ў адстаўку ў сувязі з пратэстамі. Да гэтага Умараў працаваў у тым жа міністэрстве.

Чытайце таксама:
Што Масква хоча ад Казахстана?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0