У ноч з 12 на 13 студзеня «Арызона Каётс» выйгралі ў «Таронта» ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (2:1).
У складзе «каётаў» дэбютаваў беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак. Ён стаў 14-м беларусам, які выйшаў на лёд НХЛ. 20-гадовы абаронца быў заяўлены ў трэцюю пару да Віктара Содэрстрэма.
У сваім дэбютным матчы Калячонак правёў на лёдзе 12 хвілін і адну секунду.
У гэтым сезоне ў НХЛ выступаюць Ягор Шаранговіч і Аляксей Протас, а першыя беларусы там аказаліся ў пачатку 1990-х.





