Святлана Алексіевіч. Фота: D. Umbraso / LRT.

Раней тое самае выданне называла Алексіевіч «старой дурой», «недалёкой», «бабкой-ёжкой» і «одним из идеологов деструктивной оппозиции»

«Искренне хочется попросить пожилую уже женщину: не надо больше думать. Природой, очевидно, в данном случае опция не предусмотрена. Зачем вы сопротивляетесь природе?» — пісала «СБ».

«Она ведь недалёкая, наша тётя Света», — сцвярджала газета.

«Вот она и лжёт, и фейки разгоняет, и ересь несёт, званием прикрытая».

«Светлана и никогда-то не блистала, скажем прямо. К старости и совсем стала являть собой наглядный пример того самого бледнолицего, который на грабли готов наступать и пятый раз, и сколько попросят», — лічыць «СБ. Беларусь сегодня». 

«Полька Ольга Токарчук и Светлана Алексиевич, на мой взгляд, к литературе не относятся. Уж на уровне мирового признания — точно». 

«Тетя Света наша могла бы уши и помыть. […] Но услышать народ Алексиевич не сумела ни тогда, ни сейчас».

Нярэдка прэзідэнцкая газета піша прозвішчы дзеячаў культуры з маленькай літары: «Именно так и для этого работают алексиевичи, мацкевичи, шпараги, жбанковы, коршуновы, чернявские».

Самой Святлане Алексіевіч выданне слова ні разу не давала.

73-гадовая Святлана Алексіевіч — адзіная беларуска, якая ўганараваная Нобелеўскай прэміяй. Яна таксама на сёння самая выдаваная і самая перакладаная, у тым ліку ў Кітаі і ЗША, беларуская пісьменніца.

Нягледзячы на гэта, дзяржаўныя СМІ ні разу не давалі ёй слова ад часу атрымання ёй Нобеля, а пасля 2020 года перайшлі да адкрытага цкавання.

«СБ. Беларусь сегодня» — гэта выданне Адміністрацыі прэзідэнта. Як і іншыя падобныя СМІ, яно фармальна лічыцца «дзяржаўным», але ў рэальнасці не адлюстроўвае ўсяго спектру меркаванняў грамадзян дзяржавы.

Чытайце таксама: Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м

Святлана Алексіевіч: Меркель перабольшвае, калі лічыць, што на Лукашэнку можна ўплываць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?