Сяргей Далідовіч.
Паводле беларускага лыжніка:
«Некаторыя людзі загінулі, многія сядзелі ці цяпер знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Майму сябру, спартоваму журналісту Аляксандру Івуліну, пагражае чатыры гады за тое, што ён узяў інтэрв'ю ў спартоўцаў, якія хочуць пераменаў. Калі ў такой сітуацыі астатнія з нас прамаўчаць, жыццё бескарыснае».
У астатнім, па словах Сяргея, усё яго задавальняла і пра неабходнасць пакідаць радзіму ён гаворыць са скрухай:
«Трасы добрыя, вучэбны цэнтр «Раўбічы» знаходзіцца недалёка ад нашага дома. Але ў этычным сэнсе абставіны зусім іншыя. Гэта сумна, асабліва для нашага айчыннага лыжнага спорту. Дарэчы, у нас не так шмат маладых энтузіястаў. Напрыклад, лыжніц 2002 года нараджэння няма наогул».
Дар'я Далідовіч. Фота са саронкі ў Фэйсбуку Сяргея Далідовіча.
Далідовіч — з ліку тых спартоўцаў, якія выказаліся за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Яго дачка Дар'я — таксама лыжніца. Днямі стала вядома, што яе і Святлану Андрыюк беларускія спартовыя чыноўнікі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў з палітычных прычын.