Прынц сам прасіў вызваліць яго ад гэтых ганаровых абавязкаў з 2019 года, калі прэса падняла тэму ягоных сувязяў з фінансістам Джэфры Эпштэйнам, асуджаным за арганізацыю прастытуцыі з удзелам непаўналетніх. Эпштэйна ў 2019 годзе знайшлі мёртвым, калі ён быў у зняволенні.

Эпізод, па якім прынц Эндру цяпер апынуўся пад судом, нібыта адбыўся 20 гадоў таму. Амерыканка Вірджынія Джуфрэ абвінавачвае Эндру ў згвалтаванні. Яна расказала суду, што была адной з ахвяраў Джэфры Эпштейна, які здаваў яе для аказання сэксуальных паслуг іншым уплывовым мужчынам, уключаючы прынца Эндру.

Прынц адмаўляе ўсе абвінавачванні і заяўляў, што ніколі раней не сустракаўся з Вірджыніяй Джуфрэ. Але ў яе архіве захавалася сумеснае фота.

Прынц Эндру з 18-гадовай Вірджыніяй Робертс (цяпер Джуфрэ). 

У 2009 годзе Джуфрэ атрымала ад Эпштэйна 500 тысяч даляраў у абмен на абавязальніцва не падаваць у суды пазоваў па звязаных з яго справай эпізодах. Менавіта на гэтым факце будуецца пазіцыя абароны прынца Эндру ў працэсе.

Але рэпутацыі ягонай нанесены моцны ўдар, на які мусіць рэагаваць і каралеўская сям'я.

У заяве Букінгемскага палаца адзначаецца: «Герцаг Ёркскі [Эндру] далей не будзе выконваць абавязкаў члена каралеўскай сям'і і выступае ў судовым працэсе як прыватная асоба». Таксама Эндру забаронена карыстацца тытулам «Яго Каралеўская Высокасць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?