Пакуль, праўда, гаворка ідзе толькі пра частковае ці поўнае блакаванне шасці буйных каналаў і груп толькі з нямецкага сегменту. Але аналітык Аляксандр Фрыдман, які расказаў пра гэтую ініцыятыву ў сваім аўтарскім канале, выказвае спадзяванне, што гэта толькі пачатак:
«Калі гэтая мера стане для Telegram звычайнай практыкай і будзе распаўсюджаная на іншыя краіны, то шэрагі беларускіх прапагандысцкіх каналаў даволі хутка парадзеюць. Па сваім змесце яны не лепшыя, а нават куды горшыя за тыя нямецкія каналы, якія сёння сутыкнуліся з праблемамі».
0
0
0
0
0
0