У Оршы на станцыі «Орша-Цэнтральная» ўпалі апоры цеплатрасы і электракабеля. Пацярпелых няма. Але праз гэта цягнікі затрымліваюцца. На месцы працуюць аднаўленчыя службы БЧ, МНС кантралюе сітуацыю.
Праблемы з рухам цягнікоў і на баранавіцкім напрамку. Электрычка Інстытут культуры — Баранавічы, якая адправілася ў 17.05, спынілася на станцыі Памыслішча.
Беларуская чыгунка афіцыйна папярэдзіла аб адхіленні цягнікоў ад графіка з-за непагадзі.
Некаторыя пасажырскія цягнікі спазняюцца на 20 хвілін, іншыя — да больш чым гадзіны.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў можна атрымаць па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.





