Селязнёў мінчук. Мае вышэйшую адукацыю. Мужчына ў разводзе.

Калісьці ён працаваў ахоўнікам, пасля будаўніком. Потым адкрыў ІП — ставіў помнікі на могілках. Апошні час быў беспрацоўным. 

Знаёмыя прыгадваюць, што Максім служыў тэрміновую службу ў адной з мінскіх часцей «спецназа».

Селязнёў жыў побач з Цэнтральным РУУСам — каля таго самага, дзе падарвалі аўто.

Як раней паведамляла міліцыя, здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Мінска. Затрыманы мужчына раней не судзімы. За падрыў аўто заведзена крымінальная справа па артыкуле 289 (акт тэрарызму, учынены паўторна). 

Пазней следчыя дадалі, што той жа мужчына ноччу на 13 студзеня нібыта такім жа чынам пашкодзіў кіёск «Табакерка» і урну непадалёк ад дома 91 на Старавіленскім тракце.

«Выканаўца, імаверна, былы вайсковец». Эксперт разабраў відэа падрыву міліцэйскай машыны

МУС пацвердзіла падрыў міліцэйскага аўто каля РУУСа. Падазраванага затрымалі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0