Мінздароўя: За суткі 1348 выпадкаў каранавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваны 1348 выпадкі каранавіруса, а выпісаны 1531 чалавек.
Учора паведамлялася пра 1293 выпадкі.
З пачатку пандэміі 715 163 выпадкі. Паправіліся 708 700.
За мінулыя суткі памерлі 16 чалавек (за ўвесь час 5 824), выканана 21 843 тэсты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ