16 студзеня ў клубе Crazy Horse падчас вечарынкі хтосьці распыліў пярцовы балончык у натоўпе маладых людзей, пасля чаго збег з месца здарэння.
Аднак хлопца хутка затрымалі. Ім аказаўся 17-гадовы школьнік.
Паведамляецца, што пацярпелі чатыры непаўналетнія дзяўчыны. Яны знаходзяцца ў бальніцы.
Заведзеная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) КК. Падчас допыту хлопец так і не змог растлумачыць прычыну свайго ўчынку. Яму можа пагражаць ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.