Таццяна Гацура-Яворская па вызваленні з СІЗА

Пра рашэнне Вярхоўнага суда паведаміла ў Фэйсбуку заснавальніца і дырэктарка «Звяна» Таццяна Гацура-Яворская.

Каманда арганізацыі «Звяно» абскарджвала ў Вярхоўным судзе рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі і падчас разгляду скаргі працягвала працаваць. Аднак дзейнасьць грамадскага аб’яднання ўсё ж скончылася сёння, 17 студзеня.

«Вярхоўны суд прыйшоў да высновы, што мы займаліся дыскрэдытуючай і экстрэмісцкай дзейнасцю, і пакінуў скаргу без задавальнення. «Звяно» ліквідавалі», — напісала Таццяна.

У 2020 годзе «Звяно» правяло маніторынг працы сістэмы аховы здароўя ва ўмовах пандэміі каранавіруса. 30 сакавіка арганізацыя адкрыла выставу «Машына дыхае, а я — не», але ўжо праз два дні яе закрылі нібыта з прычыны санітарных парушэнняў. Арганізатары выставы мяркуюць, што чыноўнікам не спадабаліся паказаныя на выставе фотадакументы пра тое, з чым медыкі сутыкнуліся ў жніўні мінулага года, — гвалтам сілавікоў супраць пратэстоўцаў.

Арганізатараў выставы на некалькі дзён затрымалі, у тым ліку і Таццяну Гацуру-Яворскую. Яе мужа з дзецьмі выслалі ва Украіну. 

У Мінску пачынае працу выстава, прысвечаная медыкам. Апроч экспазіцыі — кінапаказы і дыскусіі пра клятву Гіпакрата 

«Мы проста хацелі падзякаваць дактарам». Санстанцыя і МНС дачасна прыкрылі выставу пра гераізм медыкаў

Арганізатары выставы аб медыках затрыманыя. Яны на Акрэсціна

Мужа палітзняволенай праваабаронцы Таццяны Гацура-Яворскай дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў

«Калі мяне выводзілі, сын спытаў: «Мама, ты надоўга?». Вялікая размова з праваабаронцай Таццянай Гацура-Яворскай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?