Фота: timbrk / depositphotos.com

Як сцвярджае выданне, на Захадзе палічылі, што адключэнне Расеі ад SWIFT пацягне за сабой занадта шмат праблем. Гэта прывяло б у найбліжэйшай перспектыве да дэстабілізацыі фінансавых рынкаў, а ў сярэднетэрміновай — да стварэння альтэрнатыўнай інфраструктуры плацяжоў, у якой Захад ужо не адыгрываў бы дамінантнай ролі.

Замест гэтага ў выпадку неабходнасці рыхтуюцца мэтанакіраваныя эканамічныя санкцыі супраць найбуйнейшых расійскіх банкаў. Пры гэтым Германія настойвае на выключэннях з мэтай забеспячэння далейшых плацяжоў за расійскія пастаўкі газу і нафты, паведамілі крыніцы Handelsblatt.

У той жа час агенцтва Reuters, спасылаючыся на крыніцы ва ўрадавых колах Германіі, абвергла паведамленне Handelsblatt аб адмове ад опцыі выключэння Расеі з SWIFT. Такое рашэнне пакуль не прынята, заявіў суразмоўца агенцтва.

Адключэнне Расіі ад сістэмы SWIFT традыцыйна называецца сярод магчымых маштабных заходніх санкцый, якія могуць прымяняцца ў выпадку новай агрэсіі Расіі супраць Украіны. 

Чытайце таксама:

NYT: Калі Расія акупуе Украіну, ЗША падтрымаюць партызанскі рух у ёй

Сенат ЗША адкрыў, што збіраецца рабіць, калі Расія нападзе на Украіну

ЗША думаюць пра забарону паставак тэлефонаў у Расію ў выпадку ўварвання ва Украіну

Беларускія банкі падключыліся да расійскага аналага SWIFT. Цяпер ім ніякія санкцыі не страшныя?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?