Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

Разгляд справы пачаўся 13 снежня. Паводле абвінавачвання, 14 лістапада 2020 года ён на 122-123 кіламетры дарогі Р-20 «раскідаў на паласе руху не менш за 12 самаробных «вожыкаў» і металічных шыпоў, дакладна ведаючы пра групу аўтамабіляў, якія рухаюцца па названай дарозе, што ўдзельнічалі ў патрыятычным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь».

У выніку такіх дзеянняў чатыры аўтамабілі, якія ўдзельнічалі ў прабегу, пракалолі шыны.

Па версіі абвінавачвання, агульны памер нанесенай шкоды склаў 63 рублі і 51 капейку. Аднак пацярпелымі па справе прызнаныя больш за 70 удзельнікаў аўтапрабегу, у тым ліку чалавек з прозвішчам Азаронак.

Таксама, па версіі следства, у ноч на 28 кастрычніка 2020 года Слуцкі з дапамогай дроту паспрабаваў пашкодзіць сістэму сігналізацыі на 647 кіламетры трэцяга чыгуначнага пуці ў Полацкім раёне, аднак не змог давесці пачатае да канца, бо яму не хапіла закладных вінтоў і самога дроту.

Па прад'яўленых абвінавачваннях Слуцкі прызнаў віну часткова. У першы дзень разбору ў судзе апыталі 12 пацярпелых, з якіх ні адзін не запатрабаваў кампенсацыі маральнай шкоды.

У судзе пацярпелыя распавялі, што два аўтамабілі, якія наехалі на «вожыкі», належалі мясцовым рэгіянальным СМІ, а яшчэ адзін — аднаму з кіраўнікоў грамадскай арганізацыі «Патрыёты Беларусі».

 Слуцкага затрымалі 20 студзеня 2021 года, а 23 студзеня рамесніка заключылі пад варту.

Да паведамлення міліцыі было далучанае відэа, у якім затрыманы распавядаў пра тое, як здзейсніў злачынства.

«Падрыхтаваў металічныя шыпы, «вожыкі» у просты люд, з мэтай, як бы нашкодзіць. Ну, калі гэтыя аўтапрабегі праходзяць. Ну, даведаўся, [што] у нас у Наваполацку будзе праходзіць. Усе ўзяў з сабой іх, загадзя нарыхтаваныя. Калі калона кранулася ўжо, наперад з'ехаў, там не памятаю ўжо, наколькі. Усё, выкінуў іх, атрымліваецца, з машыны, і паехаў дадому», — казаў ён на камеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0