Скрыншот відэа АНТ

Скрыншот відэа АНТ

«Ну што, сябры. Вырашыў паволі вяртацца ў Твітар пасля працяглага перапынку. Доўгі час, як вы заўважылі, я нічога не пісаў. І звязана гэта было з тым, што я адыходзіў ад навін, негатыву і інфармацыйнага шуму. І гэта выдатна дапамагло:)

Ну а ў бліжэйшы час у маім жыцці адбудуцца некаторыя змены, аб якіх я абавязкова раскажу і тут», — напісаў ён у Твітары.

Пратасевіч прапанаваў падпісчыкам пісаць здагадкі наконт яго планаў, спойлерам паставіў фота з прарасійскім «патрыётам», «праваабаронцам» Дзмітрыем Беляковым. 

Блогер Раман Пратасевіч быў затрыманы разам са сваёй дзяўчынай Сафіяй Сапегай 23 мая пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Афіны — Вільня.

Паведамлялася, што ў дачыненні да Пратасевіча, які быў галоўным рэдактарам найбуйнейшага беларускага тэлеграм-канала, заведезена некалькі крымінальных спраў. 

Аднак пазней з Раманам Пратасевічам дзяржСМІ запісалі некалькі інтэрв'ю, ён паўдзельнічаў у рэзананснай прэс-канферэнцыі Памежнага камітэта 14 чэрвеня, яго перавялі пад хатні арышт, і ён завёў Твітар. Але апошні допіс там быў датаваны 18 жніўня. Пасля гэтага Раман знік з інфрамацыйнай прасторы.

14 студзеня яго адвакат заявіла, што з Раманам не праводзіцца следчых дзеянняў.

Тым часам справа Сафіі Сапегі перададзеная ў суд, яе вінавацяць па сямі артыкулах.

Раман Пратасевіч знік з інфапрасторы. Сафія Сапега больш не знаходзіцца з ім, з ёй няма сувязі

Суд над Сафіяй Сапегай пройдзе ў Гродне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0