Праваабаронцу Алесю Капуцкаму прысудзілі чарговыя 15 сутак. Ён правядзе за кратамі 45 дзён
Алеся затрымалі 17 снежня ў Маладзечне. На яго склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак.
Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд — яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
Але і 16 студзеня Алесь не выйшаў на волю — сёння стала вядома, што Капуцкаму зноў прысудзілі 15 сутак арышту.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ