Сама сітуацыя была такая. Азамат разам з сябрам зайшлі ў мінскі «Еўраопт» і ўбачылі там «бясплатны» алкаголь. Каля бутэлькі стаяў цэннік, на якім было пазначана «0 рублёў 00 капеек».

«Сябар, калі ўбачыў, згроб усё, што было на вітрыне — 12 бутэлек. На касе мы прабівалі яшчэ садавіну, іншыя прадукты. Калі касір прабіла шэсць бутэлек і ўбачыла, што цана не мяняецца, — адразу ж выклікала ахову, стала рабіць адмену ў чэку», — расказаў мужчына карэспандэнту Onlíner.

Юрыст Іван Райкевіч тлумачыць, як выглядае сітуацыя з юрыдычнага пункту гледжання:

«Сапраўды, спажывец мае права на тое, каб яму давалася дакладная інфармацыя пра тавары, а прадавец, у сваю чаргу, абавязаны своечасова даваць спажыўцу неабходную і дакладную інфармацыю аб прапанаваных таварах.

Больш таго, згодна з п. 2 арт. 462 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дагавор рознічнай куплі-продажу з'яўляецца публічным дагаворам, адпаведна, цэннік на тавары, згодна з п. 2 арт. 407 Грамадзянскага кодэкса, — гэта публічная аферта.

Арт. 396 Грамадзянскага кодэкса прадугледжвае, што адмова камерцыйнай арганізацыі ад заключэння публічнай дамовы пры наяўнасці магчымасці даць спажыўцу адпаведныя тавары (работы, паслугі) не дапускаецца.

У арт. 463 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь сказана, што дамова рознічнай куплі-продажу лічыцца заключанай у належнай форме з моманту выдачы прадаўцом пакупніку касавага або таварнага чэка альбо іншага дакумента, які пацвярджае аплату тавару».

Зыходзячы з гэтага, пакупнікі нібыта мелі рацыю, і не прадаўшы ім тавар па цане, хай і памылкова пазначанай на цэнніку, прадаўцы парушылі закон? Юрыст кажа, што не ўсё так адназначна, бо судовая практыка ідзе іншым шляхам:

«У падобных выпадках суды нярэдка адмаўляюць у задавальненні патрабаванняў спажыўца аб прымусе да заключэння дагавора рознічнай куплі-продажу, зыходзячы з наступнага:

Паводле арт. 1 Грамадзянскага кодэкса, прадпрымальніцкая дзейнасць — гэта самастойная дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб, якая ажыццяўляецца імі ў грамадзянскім абароце ад свайго імя, на сваю рызыку і пад сваю маёмасную адказнасць і накіраваная на сістэматычнае атрыманне прыбытку ад карыстання маёмасцю, продажу рэчаў. Пры продажы тавару па цане 0 рублёў прыбытку, відавочна, няма;

Арт. 2 Грамадзянскага кодэкса прадугледжваецца прынцып добрасумленнасці і разумнасці ўдзельнікаў грамадзянскіх праваадносін;

Згодна з п. 1 арт. 402 Грамадзянскага кодэкса, дамова лічыцца заключанай, калі паміж бакамі ў патрабаванай у падобных выпадках форме дасягнутае пагадненне па ўсіх істотных умовах дамовы. У гэтым выпадку адсутнічае эканамічная выгада для прадаўца і маецца тэхнічны збой (што прадавец абавязкова засведчыць), а інфармацыя аб няправільна названай цане даведзеная да спажыўца. Як паказвае практыка, у падобных выпадках спажыўцу, верагодна, будзе адмоўлена ў задавальненні яго патрабаванняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0