• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Свет
Фота 2 з 5
24.01.2022 / 08:00

«Дэбілы, бл****». Згадалі самыя скандальныя выказванні расійскіх дыпламатаў

На фоне абвастрэння расійска-амерыканскіх адносін, шантажу Захаду з боку Расіі і велічэзнай канцэнтрацыі расійскіх войскаў на мяжы з Украінай, расійскія дыпламаты зноў здзіўляюць свет сваёй бесцырымоннай і фамільярнай рыторыкай. Спачатку адзін прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства ў размове з журналістам параўноўвае ўплывовае інфармацыйнае агенцтва са «смярдзючым сырам», а потым кіраўнік расійскага МЗС кажа дзіўную фразу пра тое, што «Расія доўга запрагала, а цяпер чакае адказу фурмана на той павозцы». Гэта ўжо не першыя панібрацкія і абразлівыя выказванні расійскіх дыпламатаў за апошнія гады. Сабралі для вас усе самыя сакавітыя фразы, сказаныя прадстаўнікамі расійскага знешнепалітычнага ведамства.

«Паглядзі на мяне! Вочы не адводзь, што ты вочы адводзіш?»

У 2017 годзе намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Уладзімір Сафранкоў груба адказаў на абвінавачванні ў падтрымцы прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

У сваёй заяве Сафранкоў звярнуўся да прадстаўніка Вялікабрытаніі ў ААН Мэцью Райкрафта, называючы яго на «ты».

«Вы спалохаліся, сон страцілі, што мы будзем супрацоўнічаць са Злучанымі Штатамі. Вы гэтага баіцеся. Усё робіце для таго, каб гэта ўзаемадзеянне было падарванае… Паглядзі на мяне, вочы не адводзь, што ты вочы адводзіш?» — сказаў Сафранкоў Райкрафту.

«Ты сёння казаў, спадар Райкрафт, не па парадку дня пасяджэння, абражаў Сірыю, Іран, Турцыю, іншыя дзяржавы… Не смей абражаць Расію больш!» — дадаў ён.

Расійская інтэрнэт-супольнасць тады была агаломшаная хуліганскай рыторыкай расійскага дыпламата. У сваю чаргу, прыхільнікі віталі яго як узыходзячую зорку дыпламатыі.

У Крамлі выказванні дыпламата ўхвалілі. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што было б горш, калі б Сафранкоў прадэманстраваў адсутнасць рашучасці.

«Нічога абразлівага сказана не было. Сапраўды, тэмы дыскусіі вострыя, яны часцяком тычацца сутнасці і будучыні міжнародных адносін. Праява мяккацеласці ў будучыні небяспечная наступствамі, таму лепш інтарэсы Радзімы адстойваць сёння», — сказаў Пяскоў.

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы МЗС Расіі Марыі Захаравай, выказванні дыпламата былі крыкам адчаю.

«Адзін чалавек заклікае іншага адказаць: што вы робіце, пра што вы кажаце, як вам не сорамна, вы ўсведамляеце, куды вы заводзіце міжнародную супольнасць?» — каментавала Захарава.

«Дэбілы…»

Кіраўнік МЗС Расіі публічна выкарыстоўваў гэтае слова сама меней двойчы. 

«Дэбілы, бл****», — сказаў Лаўроў на прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі Адэлем аль-Джубейрам у 2015 годзе. 

Хутчэй за ўсё, гаварыў Лаўроў гэта не самому міністру, а журналістам. Перад тым як вылаяцца, Лаўроў адказаў на пытанне расійскай журналісткі, якая спытала: «Як ідзе падрыхтоўка да шырокай сустрэчы па сірыйскім урэгуляванні?» Аднак, па словах міністра, нават сама пастаноўка такога пытання была некарэктная.

«Мы не плануем ніякую шырокую сустрэчу сірыйскай апазіцыі — гэта няправільная інфармацыя», — падкрэсліў дыпламат. Таксама пасля сваёй кароннай фразы Лаўроў зрабіў заўвагу людзям, што сядзелі ў зале: «Мы вам не перашкаджаем?»

Фраза стала легендарнай і хутка сышла ў народ. Паводле самай распаўсюджанай версіі, Лаўрова так раззлавалі фотакарэспандэнты, якія выбеглі перад ім і сталі фатаграфаваць. Праз год пасля гэтага выпадку расійскі міністр заявіў, што наогул ні на каго не злаваўся.

«Я потым глядзеў, я там спакойна сяджу. Ну, прабачце, не я адзін трапляю ў сітуацыю, калі думаюць, што мікрафон выключаны. Кэмеран, потым Абама таксама трапляў», — казаў Лаўроў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, адказваючы ў снежні 2016 года на пытанне вядучага НТВ: «Як бы вы пераклалі на вашу мову знакамітую фразу Лаўрова», адказаў: «Вядома, я б сказаў: «Казлы, н****!».

«Дэбілы — 2»

Праз год, у 2016-м, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў назваў аператара інфармагенцтва Reuters дэбілам. Гэта адбылося ў Гамбургу, дзе расійскі міністр знаходзіўся на сустрэчы Рады міністраў замежных спраў АБСЕ.

Праходзячы па калідоры, Лаўроў павярнуўся да камеры Reuters са словамі: «What do you want?» («Чаго хочаш?»). Адразу пасля гэтага міністр дадаў: «Дэбілы».

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава пазней заявіла, што Сяргей Лаўроў нікога не абражаў.

«Ён спытаў у аператара з уключанай камерай, чаго ён хоча, аператар нічога не сказаў і працягваў здымаць, міністр прайшоў сваім шляхам і нічога не казаў», — сказала яна.

«Who are you to f**king lecture me?»

Паводле брытанскай прэсы, 12 жніўня 2008 года падчас расійска-грузінскай вайны Лаўроў на сустрэчы з кіраўніком брытанскага МЗС Мілібэндам сказаў «Who are you to f**king lecture me?» («Хто ты такі, каб чытаць мне, б****, натацыі?!»).

Але, па словах Лаўрова, ён не абражаў Мілібэнда, і цытату журналісты перадалі няправільна. Лаўроў сказаў пазней: «Ядранае слоўца я ўжыў не ад сябе ў яго адрас, а цытуючы аднаго нашага калегу, які напярэдадні прыляцеў з Тбілісі».

Па словах Лаўрова, дыпламат, што прыбыў з Тбілісі, сказаў расійскаму міністру: «Я толькі што з Тбілісі, Саакашвілі нейкі «f**king lunatic» («******* лунацік»).

«Вось дзе гэтае слова было вымаўленае. А Мілібэнд спрабаваў пераканаць мяне, што з Саакашвілі трэба дамаўляцца», — сказаў пазней Лаўроў журналістам.

«Вы што, маці Тэрэза?»

Скандальнымі выказваннямі адзначыўся і прадстаўнік Расіі ў ААН, нябожчык Віталь Чуркін.

Арабскія СМІ сцвярджалі, што расійскі дыпламат пагражаў Катару.

«Калі вы яшчэ раз загаворыце са мной у такім тоне, такой рэчы, як Катар, пасля сённяшняга дня больш не будзе», — нібыта адказаў Чуркін прадстаўніку Катара за крытыку блакавання Расіяй рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН па Сірыі.

«Асабліва дзіўным мне падалося выступленне прадстаўніка Злучаных Штатаў, якая пабудавала сваё выступленне, як быццам яна маці Тэрэза», — казаў Чуркін былому пастаяннаму прадстаўніку ЗША пры ААН Саманце Паўэр, якая абвінавачвала Расію ў ваенных злачынствах у Сірыі.

Захарава параўнала прэзідэнта Сербіі з гераіняй фільма «Асноўны інстынкт»

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава справакавала дыпламатычны скандал, апублікаваўшы на сваёй старонцы ў Facebook допіс, у якім высмеяла сустрэчу прэзідэнтаў Сербіі і ЗША Аляксандра Вучыча і Дональда Трампа.

4 верасня Вучыч сустрэўся з Трампам у Вашынгтоне. Адну з фатаграфій з гэтай сустрэчы пракаментавала Марыя Захарава. Яна параўнала перамовы ў Белым доме з допытам, размясціўшы фатаграфію сустрэчы Вучыча з Трампам побач з кадрам з фільма «Асноўны інстынкт».

«Калі вас паклікалі ў Белы Дом, а крэсла паставілі так, быццам вы на допыце, сядайце як на фота #2. Кім бы вы ні былі. Проста паверце», — напісала прадстаўніца расійскага МЗС.

Публікацыя выклікала крытыку з боку Сербіі. Прэзідэнт краіны назваў параўнанне прадстаўніка расійскага МЗС «прымітывізмам» і нагадаў, што Сербія была адзінай краінай, якая не ўвяла санкцыі супраць Расіі.

«Падсвядомасць больш за ўсё кажа пра чалавека, больш за ўсё пра сябе сказала Марыя Захарава, прымітывізм і спрошчанасць больш за ўсё кажуць пра яе і пра тых, хто гэта апублікаваў. Я пра гэта казаць не буду, хай яны самі гэтым займаюцца», — сказаў Аляксандр Вучыч у эфіры сербскага тэлеканала Pink-TV.

«Не цэняць, што Сербія — ваенна нейтральная краіна і не збіраецца ўступаць у НАТА, адзіная краіна, якая купляе газ і зброю ў іх, я не буду тлумачыць чужы прымітывізм», — адзначыў Вучыч.

Пазней сербскае МЗС запрасіла расійскага амбасадара «для дачы вусных тлумачэнняў». У вырашэнне сітуацыі ўключыўся кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

Сама Захарава пазней прынесла прабачэнні.

«Прашу прабачэння, але мой допіс няправільна зразумелі! Адзінае, што ў ім змяшчалася, — непрыманне напышлівага стаўлення з боку «выключных». Пратакольныя хітрыкі сталі адным з прыёмаў, на якія рэгулярна ідуць амерыканскія чыноўнікі, каб штучна стварыць бачнасць уласнай выключнасці. А гэта непрымальна», — патлумачыла яна.

«Рэспубліканцы перамаглі, дзякуючы яўрэям»

Скандал з Захаравай быў не адзіны. У 2016 годзе ў эфіры расійскага тэлебачання яна заявіла, што перамога рэспубліканцаў у ЗША адбылася, «дзякуючы яўрэям».

«Калі ты хочаш даведацца, што будзе ў Амерыцы, трэба з кім размаўляць? Трэба размаўляць з яўрэямі, натуральна. Ну само сабой! Яны мне сказалі такую рэч: «Марачка, разумееце, мы, вядома, дамо Клінтан. Але рэспубліканцам мы дамо ў два разы больш». Усё! Пытанне было закрытае асабіста для мяне!» — сказала Захарава, крыўляючы яўрэйскі акцэнт.

Яшчэ адзін скандал на амерыканскую тэматыку з удзелам Захаравай — яна сцвярджала, што бін Ладэна прымалі ў Белым доме.

«Успомніце гэтыя фантастычныя, феерычныя фатаграфіі, як у Белым доме прымалі бін Ладэна. Гэта ж класічны лабізм у самым дакладным сэнсе гэтага слова», — казала Захарава ў 2017 годзе.

Фатаграфій у эфіры не паказалі. Аказалася, што Захарава гаварыла пра фальшывую выяву, якую распаўсюджвалі прыхільнікі Дональда Трампа. 

«Як сыр ракфор — такі трохі смярдзючы»

Падчас нядаўняга брыфінгу па выніках першага раўнда перамоваў паміж Вашынгтонам і Масквой па так званых «гарантыях бяспекі для Расіі» намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў паспрачаўся з журналістам Bloomberg і параўнаў амерыканскае агенцтва са смярдзючым сырам.

Журналіст заявіў, што для Bloomberg «важныя не рэйтынгі, а важная эканамічная інфармацыя, неабходная інвестарам».

Па словах журналіста выдання, агенцтва паведамляе, як інфармацыю з Амерыкі, так і з Расіі.

У адказ на гэтую рэпліку Сяргей Рабкоў пацікавіўся ў журналіста, адкуль яму вядома, што неабходна інвестарам. Ён выказаў сумнеў, што выданне аб'ектыўна праводзіць адпаведныя даследаванні.

«Bloomberg перадае амерыканскую пазіцыю ў яе мэйнстрымным выкладзе і фрагментарна дае расійскую пазіцыю: калі гэта зручна альбо калі гэта можа сказіць… Ведаеце, як сыр ракфор — такі злёгку смярдзючы. Вось чым займаецца Bloomberg, падаючы расійскую пазіцыю», — заявіў намеснік міністра замежных спраў Расіі.

«НАТА трэба збіраць манаткі»

Расія пры адсутнасці дамоўленасцяў па гарантыях бяспекі можа звярнуцца да іншых сродкаў для забеспячэння балансу сіл і «застрашвання апанентаў», заяўляў той самы Рабкоў.

«Мы будзем вымушаныя пры адсутнасці неабходных і тэрміновых дамоўленасцяў па прававых гарантыях выкарыстаць іншыя сродкі для забеспячэння патрэбнага балансу, калі хочаце, для застрашвання апанента — не ў плане стварэння нейкіх пагроз, а ў плане стрымлівання», — сказаў ён.

НАТА больш не зможа «адціскаць» Расію, такое становішча — у мінулым, заявіў Сяргей Рабкоў.

На думку дыпламата, у сітуацыі, калі НАТА цягам апошніх дзесяцігоддзяў спрабуе «адціснуць» Маскву і перамясціць яе на другія ролі ў міжнароднай палітыцы, высоўваць у яе бок нейкія патрабаванні аб саступках недапушчальна.

«Больш не атрымаецца. Гэта ўсё ў мінулым. І раней не вельмі атрымлівалася, а цяпер гэтаму проста пакладзены канец <…> Так што НАТА трэба збіраць манаткі і адпраўляцца на рубяжы 1997 года», — распавёў Рабкоў.

«Расія доўга запрагала, але цяпер чакае, што адкажа фурман на той павозцы»

Ну а нядаўна Лаўроў вельмі яскрава і алегарчна апісаў адносіны Расіі і НАТА.

«Нашаму цярпенню прыйшоў канец. Мы вельмі цярплівыя. Але вы ведаеце ж, што мы доўга запрагаем? Вось запрагалі мы вельмі доўга, час нам ужо ехаць. Вось чакаем, калі фурман на той павозцы адкажа канкрэтна на нашы прапановы», — сказаў ён.

Чытайце таксама: «Мы восьмы год ваюем і прывыклі». Што ва Украіне думаюць пра магчымае расійскае і беларускае ўварванне?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Борыс Джонсан запрасіў Зяленскага ў Лондан
Украіна заявіла, што не будзе рабіць крокі па ўступленні ў НАТА
Прэзідэнт Літвы аб санкцыях у дачыненні да калінінградскага транзіту: Пра саступкі Расіі не можа быць і гаворкі
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што ўлады краіны шукаюць альтэрнатыву расійскай нафце
Палітыка і грамадства
Пранкер, які перад рэферэндумам дрэсіраваў беларускіх педагогаў, выйшаў на расійскі прастор. І зноў паспяхова 
Украіна і Малдова афіцыйна атрымалі статус кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз
Лаўроў: Масква ў 2020 годзе была гатовая аказаць Лукашэнку не толькі палітычную падтрымку
Эйсмант: Замест гімна Лігі чэмпіёнаў мы будзем слухаць гімны Беларусі і Расіі
У Іраку не паверылі беларускаму Следчаму камітэту, што былі злачынствы палякаў супраць мігрантаў. Патрэбныя сведкі, відэа або фатаграфіі 
Культурна-забаўляльныя мерапрыемствы цяпер будуць арганізоўваць па рэестру
Добраахвотнік-«каліновец» «Оскар»: Думаю, маму прымусілі мяне абгаварыць
Усяго патроху
Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект
Рэцэпт на выхадныя. Пячэнне з шакаладам — лёгкі і смачны хатні дэсерт
Максіма Галкіна выключылі з «чорнага спісу» Мінкульта Украіны, а ў Дзярждуме РФ прапануюць забраць у яго дом
Што такое тэйглах і як яго гатуюць? Сямейны рэцэпт на выхадныя
Дзе ў Мінску (і ваколіцах) жывуць кляшчы КАРТА
Тур па Расіі і ўзнагароды ад міліцыі. Што адбываецца ў жыцці праўладных беларускіх зорак?
Распавядаем, як зрабіць працоўны дзень лепшым. Паспрабуйце, калі вы працуеце з офіса або дома!
Спорт
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
У камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» проста на матчы здарыўся інсульт. Збіраюць сродкі для рэабілітацыі
Ад каго атрымаем кухталёў у еўракубках? Беларускія клубы даведаліся апанентаў па футбольных кваліфікацыях
Здарэнні
Патрыярх Кірыл упаў падчас асвячэння храма ў Новарасійску ВІДЭА
На мінскім заводзе сілікатных вырабаў выбухнула алюмініевая пудра
Пранк выйшаў з-пад кантролю: вясковец зымітаваў самагубства, а калі прыехалі медыкі і міліцыя — «уваскрос»
У Слоніме згубіўся трохгадовы хлопчык, бацькоў знайшлі толькі на другі дзень
Ад пачатку купальнага сезону ў Беларусі патанулі 22 чалавекі
У Мінску п'яны мужчына пераблытаў дзіцячыя садкі і забраў чужога хлопчыка
На польска-беларускай мяжы затрымалі БМВ, скрадзены ў Германіі
Карысная інфа
На панядзелак з-за спякоты абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
На выходныя будзе да +34 градусаў 
Аранжавы ўзровень небяспекі — сёння чакаюцца залевы і навальніцы
У панядзелак — аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц
Здароўе
Ці варта вашаму дзіцяці займацца спортам? Сабралі пяць пераваг, якія вас пераканаюць
Спёка вяртаецца. Як сябе паводзіць у такое надвор’е?
Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час
Доктарка тлумачыць, як перажыць паток дрэнных навінаў і дапамагчы сабе справіцца з трывогай у гэты неспакойны час
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Праз санкцыі ў Літву больш нельга везці паліва ў каністрах, многія даведваюцца пра гэта толькі на мяжы
Эканоміка
На Камароўцы прадаюць памідоры па 35 рублёў ФОТАФАКТ
З 1 ліпеня падаражэюць цыгарэты
Лукашэнка хоча пераарыентаваць на пецярбургскія парты 20 млн тон грузаў
Расія скарачае чыгуначны транзіт праз Беларусь у Польшчу
Меркаванні
Ядзерны шантаж — галоўная выснова з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. «І вось тут роля Беларусі вельмі вялікая»
«Самае галоўнае — не займацца фігнёй». Музыка Сяржук Доўгушаў — пра новае жыццё ў ЗША
У Кітаі пачынаюцца сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы. Вось чым гэта пагражае ўсяму свету
Пісьменнік Саша Філіпенка: Замест халівараў параіў бы беларусам проста ад'я**цца адно ад аднаго
Гісторыя
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя
«Мая еўрапейская сям'я». Захапляльная кніга пра гісторыю з’яўлення і развіцця чалавечай папуляцыі ў Еўропе
Культура
Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, чый стан яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
У новым фільме Гая Рычы адрэдагуюць украінскіх бандытаў з-за вайны
25 і 26 чэрвеня — фестываль «Прадмова» ў Вільні
«Стары» — сямісерыйны дэтэктыўны трылер з зорным складам. Крытыкі ў захапленні
Беларускі рэжысёр два гады пераўвасабляецца ў персанажаў з карцін — вы не паверыце, што гэта зроблена без фоташопа
Фестываль «Рок за Баброў» пераносіцца яшчэ на год. Апошні раз ён адбыўся ў 2019-м
Навука і тэхналогіі
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
Канец эпохі: сёння апошні дзень працы Internet Explorer
Інжынер Google сцвярджае, што ў штучнага інтэлекту з'явілася душа і свядомасць. За гэта яго адхілілі ад працы
Каханне і сэкс
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Хочаце ажывіць старое каханне? Хутка для гэтага хопіць некалькіх таблетак
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
З басейна — у 200-хвілінны порнафільм. Як спартсменкі зарабляюць у ХХХ-індустрыі
«У маім асяроддзі шмат людзей, у якіх элементарна няма сэксу месяцамі, а то і гадамі»
Свет
Прэзідэнт Літвы аб санкцыях у дачыненні да калінінградскага транзіту: Пра саступкі Расіі не можа быць і гаворкі
Борыс Джонсан запрасіў Зяленскага ў Лондан
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што ўлады краіны шукаюць альтэрнатыву расійскай нафце
Украіна заявіла, што не будзе рабіць крокі па ўступленні ў НАТА
Вярхоўны суд ЗША адмяніў пастанову, якая гарантавала права на аборт. Байдэн назваў рашэнне «трагічнай памылкай», у буйных гарадах пачаліся пратэсты
Блінкен пра патрабаванне Расіі правяраць украінскія караблі: З чаго б гэта раптам?
Наўседа: НАТА патрэбна большая прысутнасць у Балтыі з-за расійскай пагрозы з Беларусі
Галоўнае
Ложкі — у тры ярусы. У якіх умовах вікіпедыст Бернштэйн правёў тры месяцы да суда
Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні
Сёння раніцай бамбілі Кіеў. Выпусцілі шмат ракет, частку іх збілі, адна папала ў двор дзіцячага садка
На Лунінеччыне праходзіць фестываль «Лунінецкія клубніцы» ФОТА
Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, чый стан яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным
Ядзерны шантаж — галоўная выснова з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. «І вось тут роля Беларусі вельмі вялікая»
Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой
Усяго патроху
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
Уласнікам аграсядзіб загадалі паведамляць пра людзей з нацыянальнай сімволікай і пра любыя групы больш як з 20 чалавек
«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку
«Вяртайцеся, пакайцеся, і я вас усіх пасаджу». Слава Камісаранка выклаў частку новага стэндапа, там зноў шмат пра Лукашэнку
Фота / Відэа
«Гэта БНФаўцы, і я іх ненавіджу!» На судзе над Аўтуховічам ваўкавыскі міліцыянт расказаў пра маральную ізаляцыю сваёй сям'і пасля ўдзелу ў рэпрэсіях
У Салігорскім ЗАГСе адначасова зарэгістравалі шлюб тры пары байкераў ФОТА
Апытанка
Самае чытанае
Ядзерны шантаж — галоўная выснова з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. «І вось тут роля Беларусі вельмі вялікая»
Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК
«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку
Стала вядома, з чаго Паршын мог страляць па падлетку
У Кітаі пачынаюцца сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы. Вось чым гэта пагражае ўсяму свету
Самае лайканае
Зяленскага ўвесь час суправаджае гэты ахоўнік. Вось што пра яго вядома
Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК
Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
Максім Кац пакрыўдзіўся на беларускі мем
Гарачыя тэмы
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Ягора Марціновіча перавялі ў атрад бабруйскай калоніі
Зяленскага ўвесь час суправаджае гэты ахоўнік. Вось што пра яго вядома
Зноў затрымалі былую палітзняволеную, якая месяц таму выйшла на волю
Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час
Максім Кац пакрыўдзіўся на беларускі мем
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
«Я як прыйшоў, адразу падумаў: забойцы. Так і аказалася». Навальны расказаў пра свой новы атрад у калоніі
Усе зноў загаварылі пра Сувалкскі калідор. У чым ягонае значэнне і небяспека?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх