На думку ўкраінскага прэзідэнта, дзяржава-агрэсар наўмысна сее паніку і няўпэўненасць сярод украінцаў, каб аслабіць магчымы супраціў і адштурхнуць ад краіны бізнэс-інвестараў.

Зяленскі папрасіў захоўваць годнасць і гонар, каб не падыгрываць агрэсіўным намерам Расеі. У той жа час ён запэўніў, што ўлада цесна супрацоўнічае з партнёрамі па дыпламатычным вырашэнні сітуацыі і ўзмацняе сваю абараназдольнасць.

«А ў чым, уласна, навіна? Хіба гэта не рэальнасць ужо 8 гадоў? Хіба ўварванне пачалося не ў 2014-м? Хіба пагроза маштабнай вайны з'явілася толькі цяпер?

Гэтыя рызыкі існуюць не адзін дзень. І яны не сталі большымі. Большым стаў ажыятаж вакол іх. І зараз актыўна нападаюць не на нашу зямлю, а на вашы нервы. Каб у вас было пастаяннае пачуццё трывогі.

Усім нашым грамадзянам, асабліва пажылога ўзросту, трэба гэта зразумець. Выдыхнуць. Супакоіцца. Не бегчы па грэчку і запалкі.

Што рабіць вам? Толькі адно. Захоўваць спакой, халодную галаву, упэўненасць у сваіх сілах, у сваёй арміі, у нашай Украіне. Не накручваць саміх сябе, на ўсё рэагаваць мудра, а не эмацыйна!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0