Згодна з законам «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год», у гэтым годзе ўлады плануюць зарабіць на штрафах і розных утрыманнях 134 768 632,0 руб. З гэтай сумы ўтрыманні з заработнай платы асуджаных і асоб, вызваленых ад крымінальнай адказнасці, складуць 2 295 881,0 руб., а штрафы — 132 472 751,0 рублёў.

Такім чынам, у 2022 годзе ў рэспубліканскі бюджэт у выглядзе штрафаў плануюць сабраць суму на 48,9% большую, чым планавалася на 2021 год.

Гэтая сума зусім немалая. Праект «Нашы грошы» падлічыў, што сумы ў 132,5 млн рублёў хапіла б, напрыклад, на год фінансавання дзяржаўных СМІ або на 13 гадоў фінансавання БРСМ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру