Фота: 1prof.by

Фота: 1prof.by

За мінулы год на 23,2% падняўся цэннік на бабовыя, на 63% — на моркву, на 79,5% — на бульбу, на буракі — у 2,1 раза, на капусту — у 2,9 раза», — заяўляюць прафсаюзы. Яны таксама заўважылі, што «павелічэнне цаны прадуктаў часам апярэджвае рост заробкаў».

— Каб зрабіць цэны больш стабільнымі і прадказальнымі, а таксама забяспечыць наяўнасць айчыннай пладова-агародніннай прадукцыі ў крамах, прапаноўвалася звярнуць увагу на працу стабілізацыйных фондаў. Адначасова з гэтым рашэннем праблемы маглі стаць доўгатэрміновыя кантракты паміж вытворцамі і прадаўцамі з фіксаванай цаной, — распавядаюць прафсаюзы.

Яны ўдакладняюць, што ў лістападзе мінулага года перадалі свае прапановы, як стрымаць рост цэн на гародніну, у тым ліку ва ўрад.

Прафсаюзы спасылаюцца на звесткі Мінсельгасхарча і паведамляюць, што ў рэгіянальных стабілізацыйных фондах заклалі каля 26 тысяч тон бульбы (на 1,7 тысяч тон больш, чым на пачатак снежня 2020-га), больш за 24 тысячы тон іншай гародніны (на 10 тысяч тон больш), у тым ліку больш за 9 тысяч тон капусты, 2,9 тысячы тон буракоў, каля 8 тысяч тон морквы і звыш 4 тысяч тон лука.

Аднак, калі дэфіцыту тавару няма, то чаму растуць цэны?

Даныя снежаньскага маніторынгу кажуць пра тое, што ў параўнанні з лістападам капуста падаражала на 24,3%, бульба — на 5,3%, агуркі — на 38,4%, памідоры — на 4,9%, буракі — на 8,3%, — звяртаюць увагу прафсаюзы. — Пры гэтым у рэгіёнах цэны «скачуць» па-рознаму. Да прыкладу, калі ў Гродзенскай вобласці цана агуркоў паднялася на 29,5%, то ў Гомельскай — на 53,2%. У Мінску буракі падаражалі на 2,1%, у той час як у Віцебскай вобласці — на 13,7%. Адрозніваюцца цэны і на бульбу: калі ў Мінскай і Магілёўскай абласцях яны за месяц практычна не змяніліся, то ў сталіцы ўзляцелі на 27,6%. Па-рознаму давядзецца заплаціць і за капусту: даражэй за ўсё — у Гомельскай вобласці (там цана паднялася на 26,8%), танней — на Міншчыне (прырост на 17,2%).

Прафсаюзы таксама звяртаюць увагу на тое, што рост заробкаў не паспявае за паскарэннем інфляцыі.

— Відавочна, што за гэтымі скачкамі зарплатны рост не паспявае. А яшчэ даражаюць транспартныя, камунальныя паслугі і іншае — адзначаюць у федэрацыі. — Для прафсаюзаў важна, каб і заработная плата, і цэны былі супастаўныя як ва ўсёй краіне, так і ў асобна ўзятых рэгіёнах. Пазіцыя нацыянальнага прафцэнтра ў гэтым пытанні простая і справядлівая: чалавек, незалежна ад месца пражывання, павінен мець магчымасць купіць у краме набор жыццёва неабходных прадуктаў, упісаўшыся ў даход сям'і.

У федэрацыі заяўляюць, што «павышаць цэны на тавары першай неабходнасці можна толькі пры ўмове росту даходаў насельніцтва».

Таксама прафсаюзы пазітыўна ацэньваюць заключэнне 12 студзеня пагаднення паміж 16 гандлёвымі сеткамі і МАРГ, паводле якога, сацыяльна ўразлівыя катэгорыі насельніцтва — пенсіянеры, шматдзетныя сем'і, малазабяспечаныя — могуць купляць прадукты з пераліку сацыяльна значных з 10-працэнтнай зніжкай. Аднак задаюцца пытаннем, ці не адменіць гэтая зніжка звыклыя сацыяльныя акцыі ў сеткавых крамах? Напрыклад, калі ў вызначаныя гадзіны тым жа пенсіянерам і раней можна было набыць тавары з выгадай. Прычым з усяго асартыменту, а не толькі з абмежаванага пераліку, які ўключае 29 пазіцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0