Фота Getty Images

Фота Getty Images

«Нашы сэрцы разбітыя, калі мы паведамляем, што непараўнальны Міт Лоўф памёр сёння вечарам», — адзначалася ў паведамленні.

Міт Лоўф зняўся ў такіх фільмах, як «Байцоўскі клуб», «Фокус», «Шоу жахаў Рокі Хорара» і «Свет Уэйна».

«Мы ведаем, як шмат ён значыў для многіх з вас, і мы шчыра цэнім ўсю вашу любоў і падтрымку, калі мы перажываем гэты час гора, страціўшы такога натхняльнага мастака і прыгожага чалавека», — дадала яго сям'я.

Міт Лоўф (сапраўднае імя Марвін Лі Эдэй) нарадзіўся ў Даласе ў 1947-м. Амерыканскі рок-спявак і акцёр. Атрымаў шырокую вядомасць пасля выхаду паспяховага альбома Bat Out of Hell і некалькіх песень да кінафільмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0