Пакуль бацька прыбіраўся ў сваім пакоі, 10-гадовая дзяўчынка ўнесла ў замову змены. Яна прыбрала катлеты, агуркі, салату, цыбулю, булкі з кунжутам і соус, піша The Mirror.
Пасля Келсі ўсё ж вырашыла дадаць соус і выбрала вялікую порцыю.
У выніку за 6,29 фунта (22 рублі) брытанцу прывезлі каробку з адным кавалкам сыру і порцыю соусу асобна.
Па словах Грыфіна, ён спачатку не зразумеў, што адбылося, але маніпуляцыі дачкі яго насмяшылі. Таксама для яго засталося загадкай, пра што думалі супрацоўнікі «Макдональдса», калі збіралі замову.
У сацсетках з гісторыі жартуюць, што гэта самы дарагі кавалак сыру ў гісторыі, а таксама што гэта ідэальны «Біг Мак» для вегетарыянцаў.





