Алег Канавалаў
Гэты канал — рэгіянальны гомельскі, адкуль і яго назва.
Раней паведамлялася, што 10 студзеня ў Гомелі затрымалі ўладальніка канала «Трэці рэгіён Беларусь» Алега Канавалава. 26-гадовы мужчына з'ехаў ва Украіну ў 2020 годзе і быў затрыманы, калі вярнуўся ў Беларусь на святы.
Яго абвінавачвалі ў тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад'езду ва Украіну працягваў «размяшчаць у сацсетцы інфармацыю антыдзяржаўнага толку, прапагандаваць супраціў прадстаўнікам улады». Таксама яму ў віну ставяць негатыўныя каментарыі пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Затрыманы стваральнік ютуб-канала «Трэці Рэгіён Беларусь» Алег Канавалаў. Ён на святы вярнуўся з Кіева дадому





