Усе гэтыя рэсурсы ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваны на сайце Мінінфарма.
У снежні мінулага года доступ да сайтаў «Наш дом» і «Віцебскі кур'ер» быў абмежаваны. Як паведамляла тады Генпракуратура, на сайце «Наш дом» «агрэсіўна і бяздоказна крытыкаваліся грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі і яе кіраўніцтва». А на сайце «Віцебскага кур'ера» нібыта выявілі публікацыю «інфармацыі, якая ганьбіць дзелавую рэпутацыю і дыскрэдытуе дзяржаўныя органы і іх службовых асоб».
Міжнародны цэнтр грамадскіх ініцыятыў «Наш дом» — арганізацыя, заснаваная ў 2002 годзе ў Віцебску Вольгай Карач. Зарэгістраваная яна была ў Чэхіі.
Выданне «Віцебскі кур'ер» таксама належала Карач. Але некалькі гадоў таму Карач яго прадала.
«Можна атрымліваць грошы пад барацьбу за правы трансгендараў, можна — супраць іх». Вольга Карач — пра жыццё ў Вільні, хваробы і даходы





