Улады не губляюць надзей. З мінскага аэрапорта хочуць зрабіць транзітны авіяхаб
На плошчы перад Нацыянальным аэрапортам пабудуюць гасцініцу, дадатковыя тэрміналы і некалькі іншых аб'ектаў. Канцэпцыю развіцця інфраструктуры аэрапорта абмяркоўвалі сёння на нарадзе з міністрам транспарту і камунікацый Аляксеем Араменкам і дырэктарам Дэпартамента па авіяцыі Арцёмам Сікорскім, паведамляе reform.by.
У канцэпцыю таксама ўключаная пабудова чыгуначнай веткі з Мінска ў аэрапорт.
Па словах міністра транспарту, асноўная задача канцэпцыі — стварыць канкурэнтаздольны транзітны авіяхаб. Міністр даручыў кіраўніцтву аэрапорта прапрацаваць падрабязны план паэтапнай рэалізацыі канцэпцыі з указаннем тэрмінаў яго выканання.
Нагадаем, што пасля пасадкі самалёта Ryanair у Беларусь і над Беларуссю не лятаюць заходнія авіякампаніі, а «Белавія» знаходзіцца пад санкцыямі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ