У памяшканні таксама знаходзілася 71-гадовая сужыцелька загінулага. Ёй таксама давялося аказваць медыцынскую дапамогу, але цяпер жыццю жанчыны ўжо нічога не пагражае.
Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.
Следчыя і спецыялісты УГКСЭ па Магілёўскай вобласці праводзяць агляд месца здарэння, а таксама апытваюць суседзяў і сваякоў загінулага. Па факце здарэння будуць прызначаныя пажарна-тэхнічная і судова-медыцынская экспертызы.





