Кім Кардаш'ян чарговы раз прадэманстравала сваю ўнікальную фігуру. Новую фотасесію яна правяла на карыбскім пляжы.

41-гадовая зорка рэаліці-шоу гэтым разам паказалася ў купальніку, які імітуе голае цела.

У рамках фотасесіі яна таксама калыхалася на хвалях, якія разбіваліся аб бераг.

Пасля, распусціўшы свае раскошныя чорныя валасы, яна ўскінула рукі ўверх, прыняўшы велічную позу.

Амерыканская фотамадэль армянскага паходжання нядаўна разышлася з 44-гадовым рэперам-мільярдэрам Канье Уэстам і сышлася з 28-гадовым стэндаперам і тэлевядоўцам Пітам Дэвідсанам, з якім разам вядзе Saturday Night Live. 

СМІ даведаліся пра непрыемныя канфлікты між Кардаш'ян і Уэстам адносна таго, з кім павінны зараз быць іх чацвёра дзяцей.

Пакуль яна здымалася на гарачых Карыбах, Піт Дэвідсан быў заўважаны ў нашмат халаднейшых краях — на сваёй радзіме, востраве Стэйтэн у ЗША. Канье Уэст у новай песні пагражаў набіць яму морду.

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?