Інгрэдыенты

  • 1 сталовая лыжка алею
  • 1 вялікая цыбуліна, нарэзаная тонкімі паўколцамі
  • 3 зубчыкі часныку, нарэзаныя лустачкамі
  • 200 г (а калі гатаваць не на ялавічным булёне, а на вадзе — то лепш 300 г) нятлустай ялавічыны, нарэзанай дробнымі кубікамі
  • 1 чайная лыжка кмену
  • 2 чайныя лыжкі вэнджанай ці проста сушанай папрыкі-прыправы
  • 400 г кансерваваных нарэзаных памідораў. Замест іх можна браць таматную пасту. Калі пастай — то бярыце яе трохі менш, чым памідораў, дастаткова будзе 200—300 г
  • 600 мл ялавічнага булёну — можна замяніць яго і вадою
  • 1 вялікая бульбіна, нарэзаная кубікамі (калі любіце больш бульбы, бярыце больш)
  • 1 перац-папрыка, вычышчаны ад насення і нарэзаны кубікамі
  • густы несалодкі ёгурт ці смятана для запраўкі
  • шчодрая жменя свежай нарэзанай пятрушкі

Першы крок

Разагрэйце алей у вялікай патэльні, дадайце цыбулю і часнок і абсмажце на працягу 5 хвілін, пакуль яны не пачнуць румяніцца. Дадайце ялавічыну, павялічце агонь і смажце, памешваючы, каб яна падрумянілася таксама.

Другі крок

Дадайце кмен і папрыку, добра змяшайце, затым дадайце памідоры (ці тамат-пасту) і булён (ці ваду замест булёну). Закрыйце накрыўкай і пакіньце тушыцца на павольным агні на 40—70 хвілін (час залежыць ад якасці ялавічыны — калі мяса цвёрдае, са старой жывёлы, пратушыце яго даўжэй, да мяккасці). Дадайце больш вады, калі бачыце, што варыва стала занадта густым. 

Трэці крок

Дадайце бульбу і перац-папрыку, накрыйце і гатуйце яшчэ 20 хвілін да гатоўнасці. Суп-гуляш павінен быць даволі густы, а кубікі мяса — добра вытушанымі, да стану, калі яны лёгка раздзяляюцца лыжкаю. Дайце трохі астыць, затым падавайце — можна з ёгуртам, можна са смятанай, добра пасуе і пятрушка (пачакайце моманту, каб суп не быў занадта гарачым, інакш ён заб'е карысныя бактэрыі ў ёгурце ці смятане).

Смачна есці!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру