Скрыншот відэа АНТ.
12 кастрычніка Дзмітрый Белякоў зарэгістраваў інфармацыйна-асветніцкую ўстанову «Цэнтр «Сістэмная праваабарона» ў Мінгарвыканкаме.
У апісанні телеграм-канала гэтага цэнтра ў якасці ягонай мэты запісана: «Забеспячэнне законнасці пры ўмове гуманнага стаўлення да чалавека, удзелу ў яго лёсе».
Паводле mediazona.by Белякоў выступаў у СМІ з каментарамі па тэме мігранцкага крызісу на мяжы Беларусі і ЕЗ, прысутнічаў у бежанскім лагеры на мяжы, а таксама сцвярджаў, што мігранты звяртаюцца да яго па дапамогу.
21 студзеня Белякоў апублікаваў у Тэлеграме пост, што адправіў пракурору міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе «заяву з просьбай узбудзіць крымінальную справу па артыкуле «Аб генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці» ў дачыненні да бежанцаў з боку Польшчы і Літвы».
Некалькі дзён таму Раман Пратасевіч пасля працяглага маўчання анансаваў перамены ў сваім жыцці. Цяпер, як выглядае, пачынае з'яўляцца нейкая канкрэтыка.