Фота: angellodeco / depositphotos.com

Паводле слоў спадарыні Кратковай, штам «амікрон» мае некаторыя адрозненні ад папярэдніх варыянтаў, у прыватнасці, ад «дэльты».

— Ён валодае меншай патагеннасцю, але больш высокай кантагіёзнасцю, то-бок распаўсюджваецца хутчэй, чым дэльта, — патлумачыла Краткова. — Вялікая колькасць мутацый, якія адбыліся ў спайк-бялку (гэта бялок-шып, якім ён чапляецца за клетку, за рэцэптар), дазваляе яму абыходзіць імунную абарону.

Прадстаўнік Міністэрства таксама адзначыла: па некаторых дадзеных «амікрон» змяніў сваю методыку пранікнення ў клеткі і таму вельмі хутка перасоўваецца паміж імі.

Гаворачы пра сімптомы новага штаму, Краткова адзначыла, што «амікрон» больш кранае бронхі, бранхіёлы, у адрозненне ад «дэльта»-штама, які негатыўна ўздзейнічае на альвеёлы.

— Адпаведна, пяць асноўных сімптомаў. Кашаль — гэта часцей за ўсё, у 80 % выпадкаў рэгіструецца. Прычым кашаль сухі, рэдкі кашаль. Акрамя таго, магчымы галаўны боль. Стамляльнасць, стомленасць, насмарк, закладзенасць носу і прыкметы кан'юнктывіту. Гэта найбольш распаўсюджаныя сімптомы, якія характэрныя для «амікрона»,

— звярнула ўвагу першы намеснік міністра.

Ад рэдакцыі: Цікава, аднак, што якой бы кантагіёзнасцю, то-бок заражальнасцю не валодалі розныя штамы, у Беларусі яны ўсе вельмі дысцыплінаваныя. Што менш кантагіёзная «дэльта», што вельмі кантагіёзны «амікрон» цвёрда ведаюць сваю верхнюю мяжу — не больш за 2000 заражэнняў у дзень. Ушчыльную да яе, бывае, падыходзяць, але перасягаць ніхто пакуль не адважваецца. Прынамсі, паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя.

Чытайце таксама: 

У вельмі падазронай статыстыцы Мінздароўя колькасць дзённых выпадкаў кавіду зноў наблізілася да 2000

Лукашэнка: Ідэальна, з майго пункту гледжання, каб усе перахварэлі на амікрон

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?