У I квартале намечана ўвесці ў эксплуатацыю новы будынак 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, мадэрнізаваную падстанцыю хуткай дапамогі на вул. Кедышкі, 26, і будынак 16-й паліклінікі пасля капрамонту з мадэрнізацыяй.

Сярод аб'ектаў — дзіцячая паліклініка на 480 наведванняў у змену ў Сухараве і шматпрофільная паліклініка ў квартале вул. К. Лібкнехта — вул. Хмялеўскага — вул. Р. Люксембург — вул. Лермантава. Будаўніцтва гэтых устаноў завершыцца ў II квартале.

Тады ж намечана ўвесці ў эксплуатацыю пасля мадэрнізацыі памяшканне 1-й гарадской дзіцячай клінічнай стаматалагічнай паліклінікі.

У III квартале ўвядуць у эксплуатацыю пасля рэканструкцыі 19-ю дзіцячую паліклініку, што на вул. Кедышкі, 11.

На IV квартал запланаваны ўвод у эксплуатацыю ўбудаванай у жылы дом амбулаторыі ў жылым раёне Сокал у раёне вуліц Барамзіной — вул. Кірэева — вул. Бярозагорскай, а таксама 3-й чаргі рэканструкцыі неўралагічнага корпуса 5-й гарадской клінічнай бальніцы і 1-й чаргі капрамонту з мадэрнізацыяй 36-й паліклінікі на вул. Бачылы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0