«Па характары тых мерапрыемстваў, якія праводзяцца з боку Украіны — гэта ідзе падрыхтоўка да наступу. Я кажу пра тое, што падцягваецца тэхніка, рыхтуюцца танкавыя экіпажы, прычым у тых месцах дыслакацыі, куды яны адводзіліся, там сканцэнтраваныя артылерыйскія разлікі і танкавыя», — цытуе Пушыліна РІА «Навіны».

Паводле яго слоў, да межаў падцягнутыя сістэмы залпавага агню «Ураган» і «Смерч», прыбылі замежныя журналісты «і інструктары ЗША і Брытаніі, якія ўжо каля пазіцый практычна адкрыта фатаграфуюцца і выкладваюць у інтэрнэт».

Акрамя таго, Пушылін заявіў, што на «лініі судакранання» з украінскага боку знаходзяцца каля 129 тысяч вайскоўцаў.

«Гэта тое, што мы бачым, і гэта тыя, якія не трапляюць пад ратацыйныя колькасныя змены. Маецца на ўвазе, што гэта тая стабільная лічба, якая цяпер нам бачная на працягу месяцаў трох з паловай прыкладна», — сказаў ён.

Таксама, па словах Пушыліна, у ДНР маюць звесткі аб падрыхтоўцы дыверсійных груп, мэтай якіх з'яўляецца здзяйсненне тэрактаў у Данбасе. У прыватнасці, заявіў ён, у рэгіён накіраваныя «найбольш ашалелыя радыкалы, я маю на ўвазе «Правы сектар»».

У ДНР, запэўніў Пушылін, пакуль не рыхтуюцца ісці ў наступ.

«Мы восьмы год ваюем і прывыклі». Што ва Украіне думаюць пра магчымае расійскае і беларускае ўварванне?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0