Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота Delfi.lt

«Так, мы лічым, што вайна магчымая», — сказаў ён 24 студзеня перад пасяджэннем міністраў замежных спраў у Брусэлі, адказваючы на пытанне журналістаў аб магчымай пагрозе вайны, паведамляе Delfi.lt.

З іншага боку, Расія пагражае перасячэннем чырвоных ліній не толькі з дапамогай ваенных сіл, але і тым, што працягвае ўмешвацца ў палітычныя справы Украіны.

«Мая пазіцыя — перасячэнне мяжы ўжо раўнасільна перасячэнню чырвонай лініі. Па сутнасці, чырвоную рысу пераступаюць і калі спрабуюць незаконна ўмешвацца ў палітычныя справы краіны», — дадаў Ландсбергіс.

Ландсбергіс сказаў, што ваеннай інтэрвенцыі Крамля ў Украіну ўдалося б пазбегнуць толькі ў тым выпадку, калі б Захад абвясціў пра непад'ёмныя для Расіі санкцыі.

«Крэмль палічыў, што санкцыі могуць прымяняцца. Мы павінны цвёрда стаяць на сваёй пазіцыі і кажучы пра тое, што санкцыі павінны быць непад'ёмнымі для рэжыму, мы павінны зрабіць так, каб яны такімі былі і на справе. Толькі гэта дапаможа спыніць Расію», — сказаў журналістам Ландсбергіс. «Калі санкцыі не будуць непад'ёмнымі, Расія не спыніцца» — падкрэсліў міністр.

Па яго словах, калі Захад не зможа аб'явіць такія санкцыі, трэба працягваць аказваць падтрымку Украіне, каб яна магла абараніць сябе ад расійскай агрэсіі.

«Мы павінны вырашыць, ці хочам мы пазбегнуць вайны. Калі не, тады трэба прымаць іншыя меры — мы павінны пасылаць Украіне амуніцыю і іншую дапамогу, каб яна магла абараняцца сама. Менавіта так і паступаюць краіны Балтыі», — сказаў Ландсбергіс.

Крэмль заявіў аб высокай пагрозе ваеннага наступу Украіны на Данбас

Краіны НАТА абвясцілі аб перакідцы дадатковых сіл ва Усходнюю Еўропу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?