Інгрэдыенты

  • 175 г цукру
  • 175 мл алею
  • 3 вялікія яйкі, злёгку ўзбітыя
  • 140 г натаркаванай морквы (гэта каля трох сярэдніх морквін)
  • 100 г разынак
  • цэдра 1 вялікага апельсіна
  • 175 г мукі
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніку
  • 1 чайная лыжка меленай карыцы
  • ½ чайнай лыжкі мускатнага арэху 

Для глазуры

  • 175 г цукровай пудры
  • 1½ — 2 сталовыя лыжкі апельсінавага соку

Першы крок

Разагрэйце духоўку да 180°С. Змажце алеем і выкладзіце дно і сценкі формы пергаментам для выпечкі.

Другі крок

Высыпце цукар, алей і яйкі ў вялікую міску. Злёгку змяшайце драўлянай лыжкай. Дадайце моркву, разынкі і цэдру.

Трэці крок

Прасейце муку, разрыхляльнік, карыцу і мускатны арэх у міску. Усе змяшаць, сумесь будзе мяккай і амаль вадкай.

Чацвёрты крок

Выліце сумесь у падрыхтаваную форму і выпякайце на працягу 40—45 хвілін або да таго моманту, пакуль яна не стане цвёрдай і пругкай, калі вы націснеце на яе ў цэнтры.

Пяты крок

Астудзіць у форме 5 хвілін, потым выняць, зняць паперу і астудзіць цалкам. 

Шосты крок

Узбіце цукровую пудру і апельсінавы сок у невялікай місцы да атрымання аднастайнай масы, каб глазура была такой жа вадкай, як вяршкі. Пакладзіце торт на сервіравальную талерку і смела апырскайце глазурай па дыяганалі зверху, дазваляючы ёй сцякаць па баках.

Смачна есці!

Рэцэпт на выхадныя: бездакорны венгерскі суп-гуляш, які немагчыма сапсаваць

Рэцэпт на выходныя: бананавы кекс

Рэцэпт на выхадныя. Pasta bolognese. Макарона з класічным балонскім соусам

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру