Фота прэс-службы Лукашэнкі

«Беларуская мова — гэта тое, што адрознівае беларусаў ад астатніх. Таму трэба падумаць над тым, як зрабіць так, каб кожны беларус ведаў сваю мову», — сказаў ён

«Дзякуючы нашым вар'ятам бэчэбэшным, мы, адкідваючы ўсё, як кажуць, разам з вадой ледзь не выплюхнулі дзіця».

«Вы павінны разумець, што тое, што нас адрознівае ад іншых — гэта ёсць беларуская мова», — сказаў ён па-беларуску.

Ён прапанаваў падумаць над тым, каб кожны беларус ведаў сваю мову: «Ну хай так склалася, што гэта наша руская мова. Але руская мова не адрознівае нас ад іншых, а беларуская мова адрознівае ад іншых».

«Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы — мы не беларусы», — заявіў Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што беларускую насаджаць не будуць, але будуць імкнуцца да таго, каб кожны беларус мог на ёй размаўляць.

«Але мы пад уражаннем жніўня 2020 года пачалі неяк выплюхваць з гэтай вадой мутнай… і дзіця можам выплюхнуць. Гэтага ні ў якім выпадку не павінна быць. І моладзь гэта нармальна разумее», — заўважыў ён.

А таксама акцэнтаваў увагу на тым, што гаворка абсалютна не вядзецца аб нейкай мяккай беларусізацыі. «Палітыкі ў мяне няма мяккай беларусізацыі. Гэта глупства поўнае, выдумка», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў моўным пытанні не павінна быць нейкіх шуму і гвалту, як «у часы нацыяналістаў у 1990-я»: «Гвалту было шмат, а толку мала».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?