Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: Вікіпедыя.

Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: Вікіпедыя.

«З-за прабоя ізаляцыі на спецчастках кантактнай сеткі адбываецца кароткае замыканне, — сказаў  прадстаўнік «Мінсктранса» Віктар Дамарад. — Гэта наступства асядання пароў солі з-за багатага пасыпання праезнай часткі антыгалалёдным рэагентам».

Праблемы ўзніклі ў аўторак на праспекце Дзяржынскага, дзе была пашкоджаная кантактная сетка і спыняліся тралейбусы. Каля станцыі метро «Пятроўшчына» іскрыліся тралейбусныя драты. Рух там быў адноўлены толькі да 21-й гадзіны.

З-за адключэння напружання на кантактнай сетцы тралейбусы спыняліся і ў іншых раёнах сталіцы. У 21:37 гэта адбылося на Арлоўскай вуліцы і праспекце Пушкіна (у абодвух кірунках).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0