«Яшчэ адна прычына — жаданне падтрымаць беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў у гэты цяжкі для Беларусі час і прыцягнуць увагу нашай чытацкай супольнасці да літаратуры нашых суседзяў, якая як бы апынулася на ўзбочыне за гэтыя тры дзесяцігоддзі незалежнасці, калі перакладчыкі і выдаўцы засяродзіліся на заходняй літаратуры», — цытуе заяву «Новы час».

Пасля 2015 года, калі Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры, сітуацыя амаль не змянілася. Пераклалі і выдалі найбольш важныя кнігі Алексіевіч, але на гэтым цікавасць да беларускай літаратуры скончылася. Таму ў прафсаюзе спадзяюцца, што праект Года беларускага пісьменства прыцягне ўвагу і перакладчыкаў, і выдаўцоў, і чытачоў да літаратуры суседзяў.

Сёлета літоўскія перакладчыкі плануюць правесці вечар паэзіі і музыкі з нагоды Дня Волі Беларусі. Таксама збіраюцца апублікаваць аглядны артыкул Андрэя Хадановіча пра сучасную беларускую літаратуру і яе стваральнікаў, артыкул Ірэны Алексайце аб сучаснай беларускай драматургіі, урывак з рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы», пераклады твораў беларускіх паэтаў. Запланавалі выдаць анталогію сучаснай беларускай паэзіі.

У кастрычніку ў Друскеніках пройдзе навучанне для літоўскіх і беларускіх перакладчыкаў.

Нагадаем, што 2022-ы год у Літве абвешчаны Годам Скарыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0