Паведамленне апублікавана на сайце дыпламатычнага прадстаўніцтва.

«Сітуацыя з бяспекай ва Украіне застаецца непрадказальнай з-за узрослай пагрозы ваенных дзеянняў Расіі і можа пагоршыцца без папярэджання. Пасольства ЗША заклікае грамадзян ЗША ва Украіне разгледзець магчымасць ад'езду цяпер, выкарыстоўваючы камерцыйныя або іншыя прыватныя транспартныя сродкі», - гаворыцца ў заяве.

Там таксама пазначана, што сітуацыя на межах з Расіяй і Данбасам застаецца непрадказальнай і можа пагоршыцца ў любы момант.

Другім пагрозлівым фактарам у заяве пазначаны ўкраінскія дэманстрацыі, у тым ліку ў Кіеве, падчас якіх здзяйсняюцца акты гвалту.

У пасольстве адзначылі, што амерыканцы могуць вылецець з Украіны камерцыйнымі рэйсамі з усіх міжнародных аэрапортаў краіны. Дыпламатычнае прадстаўніцтва, у сваю чаргу, гатова аказаць дапамогу аж да прадастаўлення пазыкі на рэпатрыяцыю грамадзянам, якія не могуць дазволіць сабе купіць камерцыйны квіток у ЗША. Таксама амерыканскім грамадзянам прапануецца падрыхтаваць запасны план на выпадак, калі не атрымаецца звязацца з супрацоўнікамі амбасады.

Чытайце таксама:

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

ЗША не будуць адпраўляць ва Украіну вайскоўцаў 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0