«ЗША маглі б увесці санкцыі супраць Пуціна, але да гэтага моманту Белы дом не прыняў такога рашэння», — распавяла ў эфіры карэспандэнт тэлеканала Маргарэт Брэнан.

Яна спаслалася на крыніцы, паводле якіх, калі ўвесці такія санкцыі, то паўстануць «некаторыя тэхнічныя складанасці».

«Калі ўвесці санкцыі супраць кагосьці, з кім трэба весці перамовы, як яны будуць падарожнічаць? Гэта таксама будзе цяжка з пункту гледжання каардынацыі», — сказала журналістка.

Яна адзначыла, што «больш эфектыўным» будзе «ціск на алігархаў, блізкіх да Пуціна, іх бізнэс-структуры і банкаўскія рахункі», каб гэтыя бізнэсоўцы ўплывалі на прэзідэнта Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0