На сайце размешчаныя рэцэнзіі і водгукі вядомых людзей на кнігі Паўла Севярынца, а таксама цытаты з яго твораў.

Павел Севярынец — аўтар 14 кніг, сярод якіх «Люблю Беларусь», раман «Беларусалім», зборнікі публіцыстыкі «Лісты з лесу», «Каменнае сэрца» і «Беларуская глыбіня».

З’яўляецца лаўрэатам літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, прэміі імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, украінска-беларускай літаратурнай прэміі «Воін Святла».

Для тых, хто хоча атрымаць кнігі Паўла Севярынца, на сайце ёсць спасылкі на інтэрнет-краму, дзе можна іх набыць.

Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з пікета Ціханоўскай на Камароўцы. Амаль праз год, 25 мая 2021 года, яго асудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне Павел адбывае ў шклоўскай калоніі.

Ён адбываў пакаранні і раней: з 2005 па 2007 і з 2010 па 2013 гады, тады ён быў асуджаны да «хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0