14 студзеня Гомельскі абласны суд адхіліў апеляцыйную скаргу праваабаронцы і пакінуў прысуд у сіле, нагадвае reform.by.
Леаніда Судаленку затрымалі ў студзені 2021 года і асудзілі 3 лістапада паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК на тры гады калоніі, абвінаваціўшы ў фінансаванні і арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Як распавёў у сваіх лістах Судаленка, у віну яму ставіліся:
- эпізод з дровамі, якія Леанід прывёз дзецям з шматдзетнай сям’і, бацьку якой потым асудзілі за «беспарадкі»;
- відэа на ютубе з «Рудабельскай паказухі», дзе праваабаронца тлумачыць блогеру Андрэю Павуку, што такое пратэст людзей;
- заклік у сацсетках сустрэць з ІЧУ жыхарку Гомлю Марыю Тульжанкову пасьля 15 сутак;
- семінар па лічбавай бяспецы для праваабаронцаў;
- аплата штрафаў, пошлін за зварот у суд і дапамогу адвакатаў.
Чытайце таксама:
«Я здзіўлены, што ты прыйшла»: жонка праваабаронцы распавяла, як прайшла сустрэча ў СІЗА





