Дом па вуліцы Купрэвіча, 16 знаходзіцца праз дарогу ад Музея валуноў. У ім 235 кватэр, ён складаецца з трох секцый па 16 паверхаў, піша realt.by.

На першым паверсе планаваліся крамы і офісы. Каля дома ўзвялі 4-узроўневы паркінг на 191 машынамесца. Заказчык і падрадчык будаўніцтва ‒ Мінскі домабудаўнічы камбінат.

Побач ‒ школа, дзіцячы садок, возера ‒ «карцінка, дзе мы хацелі б жыць», ‒ кажа адна з сямей. Але дом не здаюць, бо ён моцна сеў і нахіліўся. Першы раз тэрмін здачы перанеслі ў пачатку 2020 года.

‒ Я будуюся ў першай секцыі, і наша сітуацыя самая сумная з усяго дома, ‒ распавядае на відэа мужчына. ‒ Па чутках секцыя села на 18 см, што, у сваю чаргу, можа прывезці да абвальвання дома. Ці бяспечна там жыць, мы не ведаем. Нават, калі дом здадуць, слава ў яго ўжо такая, што прадаць кватэру будзе немагчыма.

Людзі скардзяцца на тое, што ім не даюць ніякую інфармацыю, «усё даводзіцца дзесьці самім шукаць».

‒ Мы нічога не ведаем. Ад нас інфармацыю хаваюць ці, можа, яны самі нічога не ведаюць, ‒ распавядае жанчына. ‒ Скасаваць дамову нявыгадна: мы страцім грошы. Нягледзячы на тое, што ў дамове прапісана, што мы плацім па курсе і вярнуць грошы нам таксама абавязаны па курсе, забудоўшчык выплачвае па стаўцы рэфінансавання, ды і яшчэ з вялікімі растэрміноўкамі. За гэты час курс вырас моцна і нашы страты вялізныя. Мы эканомілі на нашых дзецях. Чаму яны павінны пакутаваць з нечых памылак?

Дольшчыкі стаміліся чакаць. Тэрмін будаўніцтва ўвесь час працягваюць, некаторыя чакаюць дом чатыры гады. Яны просяць Лукашэнку ўзяць будаўніцтва пад кантроль. І альбо здаць дом, альбо атрымаць грошы.

Відэазварот ‒ даволі распаўсюджаны жанр. Але такі відэазварот да Лукашэнкі сёння з-за палітычнай сітуацыі ў краіне выглядае нечаканым. На застаўцы дольшчыкі напісалі «Відэазварот дольшчыкаў жылога дома па вул. Купрэвіча, 16 (г. Мінск) да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі».

«Лепшае, што ты можаш зрабіць у Беларусі, — гэта з'ехаць з яе». Ціманоўская пра крындж у тыктоку, бізнэс і «распакоўку асобы»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру