«Расія не дапускае нават думкі пра вайну з Украінай», — заявіў намеснік дырэктара расійскай Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аляксей Зайцаў, паведамляе РБК.

Ён згадаў заявы сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксея Данілава аб тым, што Кіеў не бачыць падстаў для «ўварвання» Расіі ва Украіну, пра якое кажа Захад. З ім згодны і міністр абароны краіны Аляксей Рэзнікаў, указаў дыпламат.

«Са свайго боку мы ўжо неаднаразова заяўлялі, што наша краіна ні на каго нападаць не збіраецца. Лічым непрымальнай нават думку аб вайне паміж нашымі народамі», — адзначыў ён.

Аднак, працягнуў Зайцаў, «заакіянскія куратары Украіны» іншага меркавання на гэты конт.

«Падобна на тое, што яны маюць намер цвёрда прытрымлівацца прыдуманага імі сцэнарыя, па якім Расія павінна напасці на Украіну, апалчыўшы супраць сябе ўвесь заходні свет, і імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб увасобіць яго ў жыццё», — лічыць дыпламат.

Калі ж «нешта ідзе не па плане», Захад пачынае нагнятаць абстаноўку. У прыклад ён прывёў загад эвакуіраваць персанал пасольстваў з Кіева, а таксама нарошчванне ваенных паставак.

Чытайце таксама:

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

Пасольства ЗША заклікала амерыканцаў пакінуць Украіну

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру