Кіраўніка барысаўскай філіі Партыі БНФ Сяргея Салаша выклікаюць у міліцыю ў крымінальнай справе.

Сяргей Салаш паведаміў, што яму патэлефанаваў оперупаўнаважаны барысаўскай міліцыі Андрэй Чуркін і запрасіў на размову наконт забойства чалавека, якое было здзейснена ў Маладзечне. Салаш пойдзе ў міліцыю сёння, 7 жніўня.

Ягоныя паплечнікі лічаць, што міліцыянты могуць выкарыстаць сітуацыю як нагоду, каб зрабіць ператрус ці зняць адбіткі пальцаў для папаўнення базы звестак.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0