Фота: ria.ru

З Бішкека паведамілі пра перастрэлку на мяжы дзвюх краін. Прычынай абвастрэння там назвалі дзеянні таджыкскага боку, які ў аднабаковым парадку перакрыў участак дарогі ў мясцовасці Торт-Качо Баткенскага раёна, якая злучае кіргізскія гарады Баткен і Ісфану, чым і справакавала канфлікт.

Кыргызы кажуць, што таджыкскі бок выкарыстоўвае мінамёты і гранатамёты.

Таджыкскія памежнікі, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што першымі стральбу пачаў кыргызскі бок, а яны самі толькі адкрылі агонь у адказ.

«Трое таджыкскіх вайскоўцаў параненыя, іх даставілі ў Цэнтральную клініку горада Ісфара», — паведамляе «Sputnik Таджыкістан».

Пазней Sputnik паведаміў, што таджыкскі бок спыніў агонь. Пры гэтым улады краіны абвясцілі ў гэтым рэгіёне казарменнае становішча і сцягнулі туды сілы Дзяржкамітэта нацбяспекі, міліцыі і арміі.

Мяжа Кыргызстана і Таджыкістана перыядычна становіцца зонай канфліктаў паміж мясцовымі жыхарамі і памежнікамі дзвюх краін, якія ўзнікаюць з-за недэлімітызаваных участкаў. На іх немагчыма вызначыць, як пралягае мяжа паміж дзяржавамі.

У канцы красавіка мінулага года ў тым жа самым раёне канфлікт жыхароў на водазаборы «Галаўны» перарос ва ўзброенае супрацьстаянне вайскоўцаў дзвюх краін. Загінулі 36 грамадзян Кыргызстана, яшчэ каля 200 пацярпелі. Таджыкістан паведаміў пра 19 загінулых і 87 пацярпелых, больш за 300 дамоў і інфраструктурных аб'ектаў былі разбураныя ці спаленыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру