Музычна‑літаратурны фестываль пройдзе 23‑24 жніўня на Гуляйполі, (Запарожская вобласць, Украіна).

У праграме фестывалю перфомансы: «Махноўскае вяселле», паэтычны боды‑арт, конкурс махноўскага строя, «Таматны лідэр нацыі», літаратурная антыпрэмія «Апошняя барыкада», мастацкая антыпрэмія «Махноўскі гарбуз», «Паэтычная вятранка», адкрыццё помніка Нестару Махно, бой барабаншчыкаў, «Махноўскі квэст», Дзень нараджэння Жадана, Крымская экспансія Ісмета Шейх‑Задэ, акцыя «Украінскую кніжку — Гуляйполю!», начная праграма (уваход толькі паўнагадовым), паэтычная порка, мужчынскі боды-арт.

Музычная частка фестывалю: «С.К.А.Й», «Ot Vinta», «ТопорОркестра»,»Мертвый Певень», «Бремстокер», «Кука та банда», «Гапочка», «Сабакі ў космосе», «Лос‑Колорадос», «Крапка» , Сольнік Эдуарда Драча, «Тарута», «Хамерман знішчае вірусы».

Тэатральная частка: «Тэатр 19» Сяргей Бабкін, літературний тэатр «homo ludens»

Літаратурная частка:

    1. Сольнік Аксаны Забужко;
    2. Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Жадана «Лілі Марлен»;
    3. Сольнік Арцёма Полежакі;
    4. Другі махноўскі слем (слем‑майстар Мульцік Гагарын);
    5. Казачны дом Лірніка Сашка;
    6. Махноўскія чытанні: С. Прылуцкі, М. Мартысевіч, С. Поваляява, О. Дземчанка, А. Любка, Г. Семянчук, В. Кругер, П. Карабчук, Б. О. Гарабчук, Д. Лазуткін, Кузан Васіль, Кузан Валянцін, С. Ушкалаў і іншыя.
    7. «Сямейныя двубор’і»;
    8. Прэзентацыя зямляцтваў

Таксама ў праграме відэапаказы нефармальных кліпаў і аматарскага відэа, конкурс мабільнага кіно, грамадскія дыскусіі і выставы карцін.

Кантакты з арганізатарамі праз: ostbar.com.ua, [email protected] альбо тэл. 8(044) 244 05 55.

НШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0